Парашэнка: Мінскі пратакол усталюе мір на Данбасе, але часам давядзецца спаць з пісталетам
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка перакананы, што яго мірны план, а таксама Мінскі пратакол паспрыяюць усталяванню міру на Данбасе. Пра гэта кіраўнік Украіны заявіў, выступаючы ў Вярхоўнай Радзе з пазачарговым пасланнем аб знешнім і ўнутраным становішчы Украіны.
«Мой мірны план, распрацаваны на яго аснове Мінскі пратакол і Мінскі мемарандум ў выніку прывядуць да міру на Данбасе. У якасці безальтэрнатыўнай базы для палітычнага ўрэгулявання гэты дакумент прызнаны ўсім светам, дарэчы у тым ліку Расійскай Федэрацыяй, якая паставіла пад Мінскім мемарандумам свой подпіс», — цытуе Парашэнку УНІАН.
«Зазіраючы ў будучыню, выразна бачу, што ўстанаўленне міру на Данбасе не будзе азначаць пазбаўлення ад ваеннай пагрозы з усходу. На жаль, гэтая пагроза праглядаецца на вельмі доўгатэрміновую гістарычную перспектыву, і будзе пастаянна мець патрэбу ў вялікіх намаганнях і каласальных рэсурсах. Гэтая рэальнасць, якую Украіна ўсвядоміла позна, якую мы змяніць наўрад ці зможам, але якой неабходна навучыцца процідзейнічаць — прабачце, часам нават спаць з пісталетам пад падушкай: так званы вораг ля варот», — адзначыў Парашэнка.