На Падляшша завітае фестываль "Вэртэп"

У бліжэйшыя выходныя пачынаецца міжнародны тэатральны фестываль “Вэртэп”. Ужо пяты раз у невялікія мясціны Падляшша з’едуцца тэатральныя гурты з Польшчы, Даніі, Нарвегіі, а нават з Галандыі.



wertep13_2aa6767.jpg

Першы дзень фестывалю 26 ліпеня ў амфітэатры ў Старым Двары ля Семяноўкі. Сёлета спектакль пад загалоўкам “Гісторыя Дон Кіхота” пакажа таксама Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы, кажа арганізатар фестывалю Дарыюш Скібінскі.

— Гэта будзе класічны «Дон Кіхот» рэалізаваны ў пленэры. Гэта спалучэнне рэвю, цырка, забавы рэалізаванае берасцейскім гарадскім тэатрам. Мяне гэта ўразіла і здзівіла. Але гэта гісторыя Дон Кіхота.

Спектакль брэсцкага тэатра можна будзе паглядзець 27 ліпеня ў Чаромсе і 28 ліпеня ў Міхалове. Фестываль “Вэртэп” пройдзе ў бліжэйшыя і чарговыя выходныя. Тэатральныя выступы на прыродзе пабачаць таксама жыхары і госці Гайнаўкі, Белавежы ды Орлі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя