На прэзідэнцкіх выбарах у Аргенціне перамог апазіцыйны кандыдат
Даніэль Сцыёлі, кандыдат ад кіруючай партыі, прызнаў паразу і павіншаваў Маўрысіа Макры з перамогай.
Дзеючы прэзідэнт Аргенціны Крысціна Кіршнер, якая займала пасаду кіраўніка дзяржавы два тэрміны, не мела права балатавацца яшчэ раз.
Клан Кіршнераў кіраваў краінай на працягу 13 гадоў. З 2003 па 2007 год прэзідэнцкую пасаду займаў Нестар Кіршнер, а затым — Крысціна, яго жонка, адзначае http://www.dw.com.
Прадстаўнік кіруючай перанісцкай партыі і губернатар правінцыі Буэнас-Айрэс Даніэль Сцыёлі прызнаў паразу на выбарах прэзідэнта ў Аргенціне. Правацэнтрысцкі кандыдат ад партыі "Перамены" Маўрысіа Макры — пасля падліку 91,5% бюлетэняў набірае 52,1% галасоў. Сцыёлі саступае яму з вынікам 47,9%, паведамляе ВВС.
Так у Аргенціне скончылася эпоха праўлення леваперанісцкай партыі "Фронт за перамогу". Маўрысіа Макры стаў прэзідэнтам з самымі ліберальнымі эканамічнымі поглядамі ў Аргенціне з 1990-х гадоў.
Першапачаткова Сцыёлі лічыўся бясспрэчным лідарам прэзідэнцкай гонкі. Яму прадказвалі перамогу яшчэ ў першым туры, а высокі вынік Макры здаўся тады многім назіральнікам нечаканым.
На думку назіральнікаў, поспех Макры звязаны з незадаволенасцю насельніцтва эканамічнай палітыкай кіруючай партыі. Эканоміка Аргенціны зараз у стагнацыі, інфляцыя складае каля 30%, у краіне квітнее карупцыя.
Макры выступіў перад сваімі прыхільнікамі і назваў вынікі выбараў "зменай эпохі": "Сваім голасам вы зрабілі сёння немагчымае", — сказаў Маўрысіа Макры. Палітык падзякаваў усіх сваіх выбаршчыкаў, паплечнікаў і родных і пацвердзіў свой намер дамагчыся "нулявы беднасці" і выкараніць наркагандаль ў Аргенціне, паведамляе tass.ru Пры гэтым, кандыдат падкрэсліў, што не збіраецца "помсціць і зводзіць рахункі" з дзеючым урадам.