На ўсходзе Украіны сёння павінен прайсці «дзень цішыні»
Афіцыйна абвешчаны рэжым цішы пачаў дзейнічаць, але паведамленні пра тое, ці выконваецца ён, ідуць супярэчлівыя.

«Украінская праўда» са спасылкай на штаб АТА паведамляе, што за мінулыя суткі прыкмет спынення агню не было. Сілавікі кажуць аб 64 спробах нападаў на пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў, у тым ліку данецкага аэрапорта. Паведамляецца аб гібелі дваіх грамадзянскіх асоб. Звестак аб тым, ці змянілася што-небудзь раніцай з украінскага боку пакуль няма. Абодва бакі раней заяўлялі пра гатоўнасць выконваць рэжым спынення агню з сённяшняга дня.