Пра гэта піша расійская
«Новая газета», са спасылкай на свае крыніцы ў адміністрацыі Пуціна, Кабінеце міністраў РФ
і сярод баявікоў. Як адзначыў суразмоўца выдання, блізкі да праекту «Наваросіі», Расія жадае «увапхнуць рэспублікі назад ва Украіну на ўмовах якой-небудзь
аўтаноміі».
«Упіхваннем» усходніх абласцей назад займаецца асабіста паплечнік Уладзіміра Пуціна Уладзіслаў Суркоў.
Таксама, пад яго кіраўніцтвам, гэтым пытаннем займаецца новы намеснік начальніка ўпраўлення АП Пуціна па сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве з краінамі СНД, Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй Ігар
Удавічэнка.