Пуцін і Лукашэнка не павіншавалі Фінляндыю з Днём незалежнасці

Увагу на тое, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у гэтым годзе не павіншаваў свайго фінскага калегу з Днём незалежнасці, звярнула эстонская і фінская прэса.



independency_finland.jpg

На старонцы прэзідэнта Расіі ў суботу віншавання не з'явілася, аб атрыманні віншаванні не паведамляла і канцылярыя прэзідэнта Фінляндыі. Год таму Пуцін Фінляндыю віншаваў. Таксама віншаванне пакуль адсутнічае і на сайце кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Хоць у мінулым годзе кіраўнік Беларусі віншаваў свайго фінляндскага калегу з Днём Незалежнасці.
На выходных, 6 снежня, Фінляндыя адзначала сваё галоўнае свята, калі ў снежні 1917 г. абвясціла незалежнасць ад Расіі, а потым здолела абараніць яе са зброяй у руках ад чырвоных войскаў.
nn.by