НАТА шукае «умераную зброю» для супрацьстаяння Расіі ў інфармацыйнай вайне
Паўночнаатлантычны альянс шукае «умераную зброю» для супрацьстаяння Расіі ў інфармацыйнай вайне, піша The Financial Times. У якасці прыкладу газета прыводзіць ролік, апублікаваны на канале НАТА ў YouTube.
У сюжэце пад назвай «Украіна: дзе ўсе фашысты?», знятым ў Львове, афіцыйны канал НАТА палемізаваў з паведамленнямі расійскіх СМІ аб тым, што на захадзе Украіны «хаос і
фашысты захапілі краіну».
«У гэтым крызісе Расія выкарыстоўвае інфармацыю ў якасці зброі», — цытуе газета намесніка памочніка генеральнага сакратара НАТА Джэймса Апатурая. «Яны
дабіраюцца да нашага электарату, каб уплываць на палітыку», — адзначыў ён. Як асцерагаюцца чыноўнікі НАТА і заходнія палітыкі, расійская кампанія можа вельмі негатыўна
адбіцца на «далікатным еўрапейскім кансэнсусе» з нагоды захавання жорсткіх эканамічных санкцый супраць Масквы, гаворыцца ў артыкуле.
Высокапастаўленыя дэлегацыі з еўрапейскіх краін пачалі праводзіць сустрэчы ў штаб-кватэры НАТА ў Брусэлі і ў сваіх сталіцах для абмеркавання гэтага пытання, адзначае выданне. Адным з вынікаў
такіх дыскусій і стала «львоўскае відэа», дадае газета. Па словах крыніц у НАТА, можна чакаць з'яўлення падобных матэрыялаў у будучыні.
Пры гэтым прэс-сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Аана Лунгеску заяўляе, што «наш адказ на прапаганду не можа быць яшчэ большай прапагандай».
Паводле Financial Times