NASA паказала карту тэмпературных анамалій на планеце

Беларусь на гэтай карце апынулася ў чырвонай зоне — зоне цяпла.

globallsta_tmo_2017360.jpg


NASA апублікавала карту анамальных маразоў у Паўночнай Амерыцы і цяпла ў зімовай Еўропе. 
Канец снежня і пачатак студзеня здзівілі жыхароў большасці рэгіёнаў Канады і ЗША надзвычайнымі маразамі параўнанні з мінулымі гадамі.
У той жа час захад ЗША, Аляска, Еўропа і Азія назіраюць веснавое надвор'е, калі па календары зіма, гаворыцца ў справаздачы Касмічнага агенцтва.
Карта створана на падставе дадзеных за перыяд з 26 снежня 2017 да 2 студзеня 2018. А параўнанне рабілася па сярэдніх паказчыках за 2001-2010 гады. Чырвоны колер адлюстроўвае раёны, якія былі больш гарачымі, чым сярэднія; блакітны — халадней; белы — звычайнымі, а шэры — гэта тыя, для якіх не ўдалося сабраць досыць дадзеных.