NASA на відэа паказала, як чорная дзірка раздзірае зорку
Нацыянальнае ўпраўленне па паветраплаванні і даследаванні касмічнай прасторы (NASA) апублікавала відэаролік, заснаваны на назіраннях за звышмасіўнай чорнай дзіркай. У ім навукоўцы паказалі, як гравітацыя аб'екта раздзірае зорку.

Чорная дзірка,
якую даследавалі навукоўцы, аддаленая ад нас на 290 мільёнаў светлавых гадоў. У
відэа паказаны працэс паглынання матэрыялу зоркі і выкід яго часткі ў космас.
Матэрыял на відэа прадстаўлены зіхатлівым воблакам. Часткі зоркі выкідаюцца вонкі і выдаляюцца як вецер. У выніку падобных "сполахаў" утвараецца рэнтгенаўскае выпраменьванне, якое назіраецца навукоўцамі на працягу многіх гадоў.
Паводле telegraf.by