Названыя ўладальнікі Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
Вызначаныя нобелеўскія лаўрэаты ў галіне эканомікі. Прэмію прысудзілі двум даследчыкам за ўлік змяненняў клімату і рост тэхналогій у макраэканоміцы.

Фота: Twitter / Нобелеўская прэмія
Сталі вядомыя
ўладальнікі Нобелеўскай прэміі па эканоміцы. У гэтым годзе яе ўладальнікамі
сталі навукоўцы Уільям Нордхаус і Пол Ромер. Пра гэта піша “The Guardian”.
Нордхаусу прысудзілі прэмію за інтэграцыю змяненняў клімату ў макраэканамічны аналіз. Што тычыцца Ромера, то ён атрымаў прэмію за інтэграцыю ў гэтую сферу тэхналагічных інавацый.
Абвяшчэнне імёнаў пераможцаў адбылося падчас прэс-канферэнцыі ў Стакгольме.
Такім чынам, цяпер вядомыя імёны ўсіх лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі гэтага года. Уручэнне прэміі ў галіне літаратуры ў гэтым годзе было адменена ў сувязі са скандалам у камітэце.
Паводле korrespondent.net