Нобелеўскую прэмію па медыцыне прысудзілі за везікулярны транспарт
У Стакгольме абвясцілі імёны лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне. У гэтым годзе ўзнагарода за “даследаванне механізмаў, якія рэгулююць везікулярны транспарт”, дасталася Джэймсу Ротману (James E. Rothman), Рэндзі Шэкману (Randy W. Schekman) і Томасу Зюдаву (Thomas C. Südhof).
Везікулярны транспарт дазваляе клеткам абменьвацца сігналамі адзін з адным. Эксперты Нобелеўскага камітэта падкрэслілі, што везікулярны транспарт з’яўляецца ключавым для перадачы субстанцый паміж клеткамі.
Сёлетнія лаўрэаты таксама працавалі, між іншым, над генетычнай асновай працы гэтага транспарту. Усе ўзнагароджаныя навукоўцы працуюць у Злучаных Штатах Амерыкі. Нобелеўскую прэмію ў галіне фізіялогіі ці медыцыны прызнае Каралінскі інстытут — самы прэстыжны медычны ўніверсітэт у Швецыі. Яго чальцы сёлета атрымалі 380 прозвішчаў кандыдатаў з усіх кантынентаў.
Нобелеўская прэмія па фізіялогіі ці медыцыне прызнавалася 140 разоў. Агулам адзначаныя 204 асобы. Лаўрэат атрымлівае амаль мільён еўра.