Новая расійская супертарпеда пагражае ядзерным заражэннем

Новая зброя, інфармацыя пра якую «выцякла» ў прэсу, можа валодаць разбуральным эфектам як на сушы, так і ў моры.



grib1.jpg

nationalinterest.org

Расія абвясціла вайну рыбе ў акіяне?

Масква сцвярджае, што распрацоўвае ядзерную супертарпеду, здольную на радыеактыўнае заражэнне мясцовасці, уздзейнічаючы на эканамічныя аб'екты на варожым ўзбярэжжы, у тым ліку на раёны рыбнага промыслу. Інфармацыя пра гэтую зброю з'явілася ў мінулым месяцы, калі расійскае дзяржаўнае тэлебачаньне «выпадкова» перадало ў эфір, як адзін ваеначальнік зачытвае сакрэтны дакумент на сустрэчы з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

Тарпеда «Статус-6» прызначана для стварэння «зон шырокага радыеактыўнага заражэння», гаворыцца ў перакладзе Бі-бі-сі. Гэтая запускаемая з падводнай лодкі тарпеда зможа паражаць «важныя аб'екты эканомікі праціўніка ў раёне ўзбярэжжа і наносіць гарантаваны непрымальны ўрон тэрыторыі краіны шляхам стварэння зон шырокага радыеактыўнага заражэння, непрыдатных для ажыццяўлення ў гэтых зонах ваеннай, гаспадарча-эканамічнай і іншай дзейнасці на працягу працяглага часу».

Але гэта не ўсё. У дакуменце, які “выпадкова” патрапіў у тэлеаб’ектыў, даецца апісанне тарпеды з дальнасцю дзеяння 10 000 кіламетраў і 1 000 метраў глыбіні. Яе будуць запускаць з борта найноўшых расійскіх атамных падводных ракетаносцаў«Белгарад» і «Хабараўск».

І хоць кіраўнік ўрадавай прэс-службы назваў уцечку выпадковай, а кадры дакумента былі выдаленыя, дзяржаўная «Российская газета» назвала«Статус-6» гіганцкай тарпедай, па сутнасці, рабатызаванай падводнай лодкай, якая развівае хуткасць да 100 вузлоў і абсталяваная кобальтавай боегалоўкай.

Гэта не зброя. Гэта Трансформер.

Перш чым Злучаныя Штаты выдаткуюць трыльёны на распрацоўку стратэгічнай супрацьтарпеднай абароны, давайце больш пільна зірнем на гэтую меркаваную суперзброю Расіі. Па-першае, тарпеда з дальнасцю пуску 10 000 кіламетраў — гэта не тарпеда, а падводная міжкантынентальная балістычная ракета. За выключэннем таго, што сапраўдная МБР паражае цэлі на іншым канцы свету, падняўшыся ў неба, выйшаўшы ў адкрыты космас, а затым зноў апусціўшыся на зямлю. Але на марской глыбіні ў адзін кіламетр ёсць мноства падводных гор і каньёнаў (амерыканская атамная субмарына ледзьве не затанула, сутыкнуўшыся з такой гарой на глыбіні 160 метраў). Дык як жа тарпеда «Статус-6» зможа пераадолець 10 тысяч кіламетраў, не урэзаўшыся пры гэтым у якую-небудзь скалу? Напэўна, ёй для гэтага спатрэбіцца ўльтрасучасная сістэма навігацыі. А можа, за штурвал пасадзяць штурмана-камікадзэ?

Хуткасць 100 вузлоў — гэта вельмі шмат для тарпеды. У амерыканскай MK-48 яна складае ўсяго 55 вузлоў. У гэтым плане «Статус-6» больш падобны на расійскую высакахуткасную суперкавітацыйную тарпеду «Шквал». Аднак «Шквал» і MK-48 — гэта тактычная зброя, прызначаная для паразы караблёў, якія знаходзяцца непадалёк. А «Статус-6» павінна стаць стратэгічнай ядзернай зброяй. На хуткасці 100 вузлоў тарпедзе спатрэбіцца амаль 36 гадзін, каб пераадолець адлегласць у 6 500 кіламетраў ад Мурманска да Нью-Ёрка. У запушчанай з расійскай тэрыторыі МБР спатрэбіцца  ўсяго паўгадзіны, а калі пуск будзе зроблены з падводнай лодкі, якая падыйдзе да ўсходняга ўзбярэжжа ЗША, часу спатрэбіцца яшчэ менш.

Дык навошта ж ствараць такую зброю і нават весці размовы аб яго стварэнні? Намёк на гэта гучыць у апошнім сказе артыкула ў «Расійскай газеце», дзе гаворыцца, што «Статус-6» — гэта складовая частка аўтаматычнай сістэмы кіравання савецкай пабудовы «Перыметр», якая павінна нанесці зваротны ўдар адплаты, калі расійскае кіраўніцтва будзе знішчана амерыканскім першым ударам. Мабыць, «Статус-6» павінен адыгрываць ролю стрымліваючага і застрашвальнага фактару, які перашкодзіць ЗША ажыццявіць ядзерны напад. Шчыра кажучы, паколькі амерыканцы будуць вельмі занятыя, выбіраючыся з-пад радыеактыўных абломкаў, створаных расійскімі МБР, турбавацца аб ядзерных торпедах яны будуць у апошнюю чаргу.

А якія канкрэтныя мэты гэтай супертарпеды? Кажуць, што яна будзе наносіць ўдары па эканамічных аб'ектах на беразе. Але што цікава, яна таксама зможа ствараць зоны смяротнага радыеактыўнага заражэння (для гэтага і патрэбна кобальтавая боегалоўка, якая спараджае магутную радыяцыю). Выбуху такой ядзернай боегалоўкі будзе дастаткова, каб знішчыць партовы горад, які з'яўляецца важным эканамічным цэнтрам. Але інтэнсіўнае і працяглае радыеактыўнае заражэнне будзе пагібельна для марскіх нафтавых платформаў і раёнаў рыбнага промыслу.

Так што сігнал Масквы цалкам зразумелы: мы знішчым не толькі вашыя гарады. Мы таксама заразім вашага тунца, адзначае амерыканске выденне The National Interest.