«Орбан не можа шантажаваць ЕС». У Еўрапарламенце заявілі пра пазбаўленне Венгрыі права вета

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан не можа «шантажаваць» іншыя краіны — абвясцілі члены Еўрапейскага саюза, пагражаючы заблакаваць перамовы аб членстве Украіны. Такая заява прагучала ў Еўрапарламенце.

669509.jpg

«Для Еўрасаюза наступіў момант, калі трэба нешта мяняць. Гэта трывожны сігнал для лідараў, што мы не можам і далей дазваляць шантажаваць сябе нейкім аўтарытарным лідарам», — цытуе намесніка старшыні групы сацыялістаў і дэмакратаў у Еўрапейскім парламенце Пэдра Маркеса выданне The Guardian.

Ён заявіў, што ЕС не можа паставіць сябе ў сітуацыю, калі ва Украіне ўбачаць, што Еўропа не здольная дапамагчы.

«З майго пункту гледжання, таксама недапушчальна, каб у кагосьці склалася ўражанне, што ў канцы наступнага тыдня Орбан дамогся свайго і атрымаў свае 30 мільярдаў еўра ў абмен на дазвол ЕС працягваць аказваць дапамогу Украіне. Проста мы не можам абменьваць грошы на каштоўнасці. Гэта непрымальна», — падкрэсліў Маркес.

Маркес лічыць, што ЕС таксама неабходна адмовіцца ад правіла, згодна з якім рашэнні аб пашырэнні павінны прымацца аднагалосна.

«Калі вы ўступаеце ў Еўрасаюз, гэта азначае, што вы дэмакратычная краіна. Думаю, мы не меркавалі, што дэмакратыя можа быць сапсаваная знутры», — падсумаваў палітык.


Глядзіце таксама

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан катэгарычна супраць перамоваў аб уступленні Украіны ў ЕС. Палітык усяляк выдасканальваецца, каб атрымаць пабольш грошай ад Бруселя. Шантаж Будапешта паставіў пад пытанне далейшае сяброўства ў Еўрасаюзе.

Орбан напісаў прэзідэнту Еўрапейскай рады Шарлю Мішэлю ліст, у якім запатрабаваў перагляду палітыкі Еўрасаюза ў дачыненні да Украіны і прыгразіў заблакаваць выплату дапамогі Кіеву сумай 50 мільярдаў еўра.

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон запрасіў венгерскага прэм'ера ў Парыж, каб спрабаваць знайсьці кампраміс адносна перамоваў з Украінай аб уступленьні ў ЕС.

Орбанаўская Венгрыя ўвогуле ўсё больш становіцца гэткім траянскім канём Еўрасаюзу, усё часцей перашкаджаючы прыняццю рашэнняў на карысць Украіны і насуперак інтарэсам Крамля. Орбана абвінавачваюць у сімпатыях да Уладзіміра Пуціна, яго кіраванне ў Венгрыі мае шмат прыкмет аўтарытарызму. Таксама Будапешт найбольш лаяльна ў Еўропе ставіцца да рэжыму Лукашэнкі. Не так даўно ў Мінск прыязджаў і сустракаўся з беларускім дыктатарам вегнерскі міністр замежных спраў Сіярта.