Падазраваны ў забойстве Нямцова Дадаеў: Мяне катавалі токам

Заўр Дадаеў распавёў пра катаванні праваабаронцам. Невядомыя трое сутак трымалі Дадаева ў склепе, прыкаваўшы наручнікамі да батарэі, апраналі мяшок на галаву і білі токам. Пра гэта паведаміла Сябар грамадскай назіральнай камісіі Масквы, праваабаронца Алена Масюк.



dadaeu.jpg

Алена Масюк і яе калега Аляксандр Кулікоўскі наведалі ў СІЗА "Лефортава" затрыманых па справе аб забойстве Барыса Нямцова Заўра Дадаева, Анзора і Шагіда Губашовых.

Па словах праваабаронцы, заявы Дадаева аб катаваннях не былі належным чынам аформленыя супрацоўнікамі СІЗА і не накіроўваліся на праверку. Больш за тое, супрацоўнікі СІЗА спрабавалі перашкодзіць гутарцы праваабаронцаў з арыштантамі, а следчы хацеў узяць падпіску пра неразгалошванне.

Цяпер Губашоў і Дадаеў просяць сваякоў наняць ім адвакатаў.

Раней Дадаеў у размове з праваабаронцамі ў СІЗА заявіў, што адклікаў прызнальныя паказанні.

Вядома, што Заўр Дадаеў, падазраваны ў забойстве Нямцова, прыляцеў у Чачэнію з Масквы 28 лютага. Тады ж ці на наступны дзень у аэрапорт "Магас" (Інгушэція) прыляцеў і Анзор Губашоў, старэйшы з братоў Губашовых. Малодшы брат, Шагід, прыбыў фактычна на суткі пазней, паколькі ехаў з Масквы на аўтамабілі.
У гэтыя ж дні ў Інгушэцію прыбыў спецназ ЦСН ФСБ Расіі.

Заўр Дадаеў, намеснік камандзіра батальёна "Поўнач", жыў у Грозным, фактычна на казарменным становішчы. Да родных у Інгушэцію вырываўся рэдка — яны кажуць, раз ці два ў месяц. У Малгабеку ў яго жыве маці, сястра і брат-інвалід. Ёсць яшчэ адзін брат, ён жанаты, жыве асобна.


Браты Губашовы, як вядома, апошнія дзесяць гадоў жылі ў Падмаскоўі. Малодшы, Шагід, працаваў на сваім Камазе, старэйшы, Анзор, падпрацоўваў ахоўнікам. Ніякага прафесійнага дачынення да сілавых структураў ні адзін з іх ніколі не меў. Абодва скончылі будаўнічы тэхнікум.

"Новая газета"