Расія. Дзярждума адмовілася ўшанаваць хвілінай маўчання памяць Барыса Нямцова
Старшыня Дзярждумы Расіі Сяргей Нарышкін заявіў, што ўжо накіраваў тэлеграму са спачуваннямі сваякам Нямцова.

Старшыня Дзярждумы Расіі Сяргей Нарышкін
Дэпутаты Дзярждумы Расіі на пасяджэнні ў аўторак адмовіліся праводзіць хвіліну маўчання ў памяць пра Барыса Нямцова.
Ушанаваць апазіцыйнага палітыка прапанаваў дэпутат Дзмітрый Гудкоў, аднак старшыня Дзярждумы Сяргей Нарышкін адмовіўся ставіць пытанне на галасаванне, заявіўшы, што ўжо накіраваў тэлеграму са спачуваннямі сваякам Нямцова.
