СМІ агучылі суму ганарару за забойства Нямцова

Расійскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў нібыта быў забіты з-за сваёй публічнай пазіцыі наконт карыкатураў у французскім часопісе Charlie Hebdo. На забойства Нямцова было выдзелена пяць мільёнаў рублёў.



150228074649_boris_nemtsov_murder_624x351_reuters.jpg

У сярэдзіне студзеня 2015 года Заўр Дадаеў, Анзор Губашоў і Беслан Шаванаў прынялі прапанову ад «неўстаноўленых следствам асобаў» падрыхтаваць і ажыццявіць забойства Барыса Нямцова ў сувязі з актыўнай падтрымкай ім публікацый карыкатур ў французскім часопісе Charlie Hebdo, піша інфармацыйнае агенцтва "Росбалт", спасылаючыся на матэрыялы расследавання справы.

Следства лічыць, што меркаваны забойца Заўр Дадаеў дзейнічаў па замове нейкіх асоб, якія падзялялі яго рэлігійныя погляды і вылучылі на аперацыю пяці мільёнаў рублёў. Як адзначае агенцтва, «на ролю нявызначанай асобы актыўна прымяраюць байца батальёна "Поўнач" Руслана Герэмеева», які з'яўляецца сваяком начальніка РАУС Шэлкаўскага раёна Чачні Вахі Герэмеева і сенатара Сулеймана Герэмеева.

Сцвярджаецца, што ў пачатку лютага Дадаеў, Губашоў і Шаванаў сачылі за Нямцовым, каб вывучыць абстаноўку вакол яго месца жыхарства і звыклыя маршруты. Роля трох іншых фігурантаў справы (Шагіта Губашова, Темерлана Эскерханава і Хамзата Бахаева) апісана скупа, пазначана толькі, што яны дапамагалі выканаўцам збіраць інфармацыю. Пры гэтым агенцтва адзначае, што Эскерханаў, які мае пацверджанае алібі на момант здзяйснення злачынства (яго зафіксавалі відэакамеры аднаго з маскоўскіх начных клубаў), «з цяжкасцю ўпісваецца» у сюжэт з забойствам.

Увечары 27 лютага Шаванаў сачыў за Нямцовым і яго спадарожніцай Ганнай Дурыцкай. Пасля таго, як яны пакінулі рэстарацыю ў ГУМе, Шаванаў «перадаў» іх Дадаеву, а сам разам з Анзорам Губашовым і неўстаноўленымі асобамі кантраляваў прылеглую тэрыторыю, страхуючы выканаўцу. Дадаеў застрэліў Нямцова на Вялікім Маскварэцкім мосце, далей яго падабраў Губашоў на аўтамабілі, пасля чаго абодва схаваліся з месца злачынства.

Басманны суд Масквы арыштаваў па падазрэнні ў забойстве палітыка Барыса Нямцова пяць чалавек: Дадаева, двух братоў Губашовых, Эскерханава і Бахаева. Шаванаў падарваў сябе гранатай ў Грозным падчас затрымання.