Палякі не ўмеюць пісаць рэзюмэ
З-за няправільнага рэзюмэ працадаўцы дыскваліфікуюць нават палову кандыдатаў.
Кожны пяты рэспандэнт лічыць, што прычынай паразы ў пошуках працы з'яўляецца адсутнасць адпаведных кваліфікацыяў або вопыту. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, праведзенага парталам Pracuj.pl.
Перашкодай з'яўляецца таксама канкурэнцыя на рынку працы і адсутнасць адказу з боку патэнцыйных працадаўцаў.
Аднак Анна Чэнсьцік з партала Pracuj.pl падкрэслівае, што беспрацоўныя таксама часта не ўмеюць прадставіць свае моцныя бакі ў рэзюмэ. У гэтым дакуменце трэба, перш за ўсё, прэзентаваць свае прафесійныя дасягненні, кажа Чэнсьцік.
Анна Чэнсьцік: На версе тэксту рэзюмэ мы прадстаўляем наш найноўшы прафесійны досвед. Мы не абмяжоўваемся названнем пасады і кампаніі. Трэба таксама пералічыць нашыя найважнейшыя абавязкі і здольнасці, якія мы выкарыстоўвалі ў дадзеным месцы працы. Гэта падстава.
Важна таксама, каб не адпраўляць аднаго рэзюмэ ўсім працадаўцам, але абнаўляць яго, у залежнасці ад тыпу працы.
Бывае, што нават палова кандыдатаў дыскваліфікаваны толькі з-за няправільнага падрыхтаванага рэзюмэ. Таму вельмі важна, каб умець правільна прадставіць свае ключавыя козыры будучаму працадаўцы.