Сёння ў Польшчы "Ноч бібліятэкаў"
Мерапрыемства нагадвае папулярную "Ноч музеяў".
![a19b6fdc_e8d4_10c.jpg a19b6fdc_e8d4_10c.jpg](/img/v1/news/full/a19b6fdc_e8d4_10c.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Бліжэйшую ноч у Польшчы можна будзе правесці ў бібліятэцы. На тэрыторыі цэлай краіны сёння адбудзецца “Ноч бібліятэкаў”.
Да акцыі далучылася больш за 500 устаноў з цэлай краіны. Мерапрыемства нагадвае папулярную "Ноч музеяў".
У Нацыянальнай бібліятэцы ў сталіцы запланаваны шэраг мерапрыемстваў, у прыватнасці, кінапаказы ды сустрэчы з вядомымі журналістамі, пісьменнікамі і мовазнаўцамі. А важнейшым мерапрыемствам “Ночы бібліятэк” стане чытанне вядучымі акторамі верша “Паравоз” вядомага польскага дзіцячага пісьменніка Юліяна Тувіма.
Мэта “Ночы бібліятэк” — павысіць узровень чытання сярод палякаў, а таксама паказаць, што бібліятэка — гэта цікавае і карыснае для ўнутранага развіцця
месца.
Паводле статыстычных дадзеных, на працягу года 40% палякаў чытаюць толькі адну кнігу, а 7 кнігаў і больш чытаюць толькі 11% жыхароў краіны.