Польшча. Мясаперапрацоўчая галіна ў крызісе

Польская мясаперапрацоўчая галіна знаходзіцца ў цяжкай сітуацыі, паведамляе аб'яднанне вытворцаў "Звяз "Польскае мяса".



4106499.jpg

Прычына — гэта ўведзенае Расіяй эмбарга на харчовую прадукцыю з Еўрасаюза, а таксама абмежаванні ў экспарце ў краіны Азіі. Так, на 20% павялічылася колькасць мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў, фінансавыя вынікі якіх у 2014 годзе пагоршыліся ў параўнанні з 2013 годам.

Больш за палову кампаній ацэньваюць сваю сітуацыю як складаную. Акрамя таго, дэфляцыя дадаткова зніжае рэнтабельнасць фірмаў. Цяпер яна склада ўсяго 1–2%. Для прыкладу, некалькі гадоў таму рэнтабельнасць польскіх мясаперапрацоўчых кампаній складала 7–8%. 


Польскі мясны рынак ацэньваецца ў 2 млрд еўра, што складае 1,5% ВУП. На прадпрыемствах сектара працаўладкавана больш за 100 тысяч чалавек. Да гэтага трэба дадаць каля 1 млн сялян, якія займаюцца жывёлагадоўляй. У суме гэта 7% ад агулу працаўладкаваных у Польшчы.

www.radyjo.net