Паліцыя пачала штурм будынку на поўначы Парыжа, дзе тэрарысты ўтрымліваюць закладнікаў
Стрэлы і выбухі былі чутныя на месцы, дзе тэрарысты, якія здзейснілі напад на рэдакцыю Charlie Hebdo, утрымліваюць прынамсі аднаго закладніка.
Двое падазраваных у здзяйсненні нападу на рэдакцыю сатырычнага выдання, браты Шэрыф і Саід Куашы, забарыкадаваліся на складзе тыпаграфіі на поўначы Парыжа.
Узброеныя людзі таксама захапілі закладнікаў у краме кашэрных прадуктаў ва ўсходнім Парыжы. Як паведамляецца з месца падзеяў, яны пагражаюць забіць закладнікаў, калі паліцыя паспрабуе захапіць
братоў Куашы. Па некаторых дадзеных, паліцыя ўжо пачала штурм крамы.