Раней паведамлялася, што двое ўзброеных людзей маглі утрымліваць ад пяці да шасці чалавек.
Адначасова ў французскім Даммартэн-ан-Гоэле вядзецца штурм друкарні, дзе заселі двое тэрарыстаў, якія ўтрымлівалі прынамсі аднаго закладніка. У раёне будынка былі чутныя выбухі і перастрэлка.
Ўлады ўпэўнены, што ў будынку друкарні забарыкадаваліся браты Шэрыф і Саід Куашы, якія зладзілі бойню ў рэдакцыі Шарлі Эбдо.
Паводле апошніх паведамленняў, закладнік у Даммартен-ан-Гоэль вызвалены. Ёсць інфармацыя, што абодва тэрарыста забітыя.