На месцы штурму кашэрнай крамы ў Парыжы знойдзены целы пяці чалавек
Сярод іх тэрарыст Амедзі Кулібалі, які быў ліквідаваны супрацоўнікамі паліцыі.
Як перадае Франс Прэс, яшчэ чацвёра атрымалі сур'ёзныя раненні і знаходзяцца ў крытычным стане. Па супярэчлівай інфармацыі, якая паступае, трое закладнікаў былі забітыя тэрарыстам яшчэ да пачатку штурму. Што тычыцца чацвёртай ахвяры, паліцыя ў цяперашні час высвятляе, ці можа ісці гаворка пра супольніка Кулібалі.