Парашэнка прыме ўдзел у маршы адзінства ў Парыжы
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прыме ўдзел у маршы адзінства ў Парыжы ў рамках барацьбы з тэрарызмам, які адбудзецца ў нядзелю, 11 студзеня.

Пра гэта ўкраінскі лідэр паведаміў у сваім твітэры.
«У нядзелю я далучуся да народа Францыі і прэзідэнта Франсуа Аланда ў маршы адзінства ў Парыжы. Мы павінны сказаць «НЕ» тэрарызму і
«ТАК» свабодзе», — гаворыцца ў
паведамленні.
Раней стала вядома, што ў акцыі таксама прымуць удзел прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран і прэм'ер-міністр Італіі Матэа Ренцы.