Папа рымскі Францыск: "свет атручаны духам спажывання"
79-гадовы пантыфік у сваёй гаміліі зноў вярнуўся да сваіх галоўных тэм — міласэрнасці і спагады.
Reuters
Мільёны хрысціянаў па ўсім свеце — каталікі, пратэстанты і праваслаўныя некаторых цэркваў — адзначаюць адно з галоўных хрысціянскіх святаў — Раство Хрыстова.
Папа рымскі Францыск, для якога гэта трэція Каляды на пасадзе кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы, што налічвае сёння каля 1,2 млрд паслядоўнікаў, правёў набажэнства ў Ватыкане.
Пантыфік у сваёй каляднай пропаведзі заклікаў усіх, хто "ап'янены духам спажывання і аслеплены вонкавым бляскам", успомніць аб непарушных каштоўнасцях жыцця.
У гаміліі папа зноў закрануў важныя для яго тэмы міласэрнасці, спагады, суперажывання і справядлівасці.
"У грамадстве, так часта ап'яненнам духам спажывання і прагай асалод, багаццем і транжырствам, самўлюблёнасцю і мітуснёй, гэтае немаўля [Ісус] заклікае нас да стрыманага жыцця, іншымі словамі, да жыцця ў прастаце, паслядоўнасці, неабходнай для таго, каб убачыць і зразумець, што важна", — сказаў папа.
Папа Францыск дадаў, што кожны чалавек павінен дазволіць прастаце Ісуса-дзіцяткі напоўніць душу і натхніць жыццё.
"У свеце, які занадта часта бязлітасны да грэшніку і паблажлівы да граху, мы павінны развіваць у сабе пачуццё справядлівасці, каб адрозніваць волю Божую і дзейнічаць згодна з ёй".
Папа рымскі Францішак сказаў падчас імшы, што "Каляды — час, каб яшчэ раз задумацца, хто мы ёсць".
Каб паслухаць калядную імшу папы рымскага, у саборы Святога Пятра ў Ватыкане сабраліся 10 тысяч чалавек.
У пачатку тыдня Францыск сказаў, што крыху прастуджаны, і, па словах відавочцаў, падчас набажэнства выглядаў стомленым і гаварыў хрыплым голасам.
25 снежня апоўдні папа Францыск выступіць з традыцыйным Калядным пасланнем Urbi et Orbi (Гораду і Свету) з балкона сабора Святога Пятра ў Рыме.
Меры бяспекі ў Ватыкане былі ўзмоцнены, усе праходзілі ў сабор праходзілі праз металічныя рамкі, перадае Бі-бі-сі.
Галоўнае каляднае набажэнства па традыцыі праходзіць у Віфлееме, дзе, паводле падання, нарадзіўся Ісус Хрыстос.
Святкаванне божага Нараджэння ў Віфлееме азмрочанае новым воплескам гвалту ў рэгіёне, выкліканым нападамі на ізраільцян і беспарадкамі на палестынскіх тэрыторыях. З-за новага вітка гвалту лік паломнікаў у Віфлееме прыкметна зменшыўся.
Каляды па Грыгарыянскім календары святкуюць каталікі, праваслаўныя, якія карыстаюцца Новаюліянскім календаром, і некаторыя пратэстанцкія канфесіі.