ПАР. Краіна мяняе назву

У хуткім часе з мапы свету можа знікнуць краіна пад назвай Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка (ПАР).

Прэзідэнт ПАР Джэйкаб Зума

Прэзідэнт ПАР Джэйкаб Зума

За перайменаванне краіны выступае шэраг лідараў урадавай партыі «Афрыканскі нацыянальны кангрэс» (ANC). На думку актывістаў ANC, назва «Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка» — прадукт каланіяльнага часу (сапраўды, такая дзяржаўная фармацыя з’явілася ў часы панавання тут Брытанскай імперыі). 

Каб часткова парваць з клятым каланіяльным мінулым, ANC прапануе называць краіну «Азанія». Менавіта так называўся рэгіён на поўдні Афрыкі да прыходу сюды еўрапейскіх каланізатараў. 

Нягледзячы на экстравагантнасць прапановы, яе рэалізацыю выключаць нельга. Суседнія Зімбабвэ і Намібія да атрымання незалежнасці мелі іншыя назвы. 

З другога боку, пакуль аматарам афрыканскай спадчыны не да назвы краіны. Зараз усе праціўнікі каланіялізму вядуць кампанію за новую назву гораду Дурбан, які калісьці быў названы ў гонар брытанскага губернатара. Замест Дурбана называць горад прапануецца вельмі нязручным для еўрапейцаў словам «еТэквін» (eThekwin).

Паводле амерыканскай прэсы