Парламент Грузіі прагаласаваў за ўступленне ў Еўразвяз і НАТА
Парламент Грузіі прыняў рэзалюцыю «аб знешняй палітыцы Грузіі», адным з ключавых кірункаў якой з'яўляецца жаданне ўступіць у Еўрапейскі Саюз і Паўночнаатлантычны альянс, паведамляецца на сайце грузінскага парламента.

«Для грузінскага грамадства еўрапейскі і еўраатлантычны выбар — гэта гістарычны выбар, замацаваны ў Канстытуцыі Грузіі», — сказаў старшыня парламенцкага камітэта па замежных справах Мікалай Самхарадзэ.
Прынятая рэзалюцыя павінна спрыяць рэалізацыі перадвыбарчага абяцанні кіруючай партыі «Грузінская мара — Дэмакратычная Грузія» аб тым, што да 2024 годзе Грузія будзе гатовая падаць заяўку на членства ў ЕС.
Кіруючая партыя ў лістападзе гэтага года перамагла на парламенцкіх выбарах. Апазіцыя не прызнала вынікі першага тура і адмовілася ўвайсці ў новы парламент.
euroradio.pl