Пасля ракетнага ўдара па Яленаўцы сваякі байцоў «Азова» правялі ў Кіеве мітынг (фота)

Яны запатрабавалі прызнаць Расію дзяржавай — спонсарам тэрарызму.

ql645mzekjknnsldnxvqtg.webp

Сваякі байцоў украінскага палка «Азоў» правялі мітынг у Кіеве з патрабаваннем прызнаць Расію дзяржавай —спонсарам тэрарызму.

Акцыю зладзілі пасля таго, як 29 ліпеня ў вёсцы Яленаўка ў самаабвешчанай ДНР быў нанесены ракетны ўдар па калоніі, дзе ўтрымліваюцца ўкраінскія ваеннапалонныя, у тым ліку з палка «Азоў».

Мінабароны РФ заявіла, што ў выніку абстрэлу загінулі 50 і параненыя яшчэ 73 украінскіх вайскоўца. Ведамства абвінавачвае ў нападзе УСУ.

Украінскі бок кажа, што абстрэл Яленаўкі наўмысна арганізавала Расія.

Адметна, што трагедыя ў Яленаўцы сталася чарговым правалам расійскай прапаганды. Нягледзячы на тое, што ў расійцаў была магчымасць распрацаваць інфармацыйнае суправаджэнне абстрэлу ад «А» да «Я», каб паказаць жорсткасць ВСУ нават да сваіх паланёных суайчыннікаў, падобна, ніхто ў версію РФ не паверыў. Уключаючы сваякоў азоўцаў, якія патрапілі ў палон, і міжнародную супольнасць.