Паўтысячы вэнесуэлак прарваліся праз мяжу ў Калумбію
Яны купілі тавары першай неабходнасці й вярнуліся праз дзве гадзіны.

Паўтысячы вэнесуэлак у аўторак прарваліся праз зачыненую амаль год мяжу з Калумбіяй, каб купіць прадукты харчавання і тавары, якіх не хапае ў ахопленай крызісам Вэнесуэле – пішуць мясцовыя СМІ. Краіна змагаецца з сур’ёзнымі недахопамі харчовых прадуктаў, дэфіцытам тавараў першай неабходнасці й агромністай інфляцыяй.
Апранутыя ў белыя футболкі жанчыны прыбылі пераважна з мясцовасці Урэна на паўночным захадзе Вэнесуэлы. На зачыненым памежным пераходзе ім удалося прарвацца праз кардон жаўнераў і перайсці праз мост.
У Калумбіі жанчыны купілі прадукты першай неабходнасці, такія як алей, кукурузная мука, туалетная папера й вярнуліся праз дзве гадзіны. «Жанчыны з Урэны вырашылі прайсці праз мяжу, паколькі ў нашых дамах не хапае ежы, дзеці ходзяць галодныя, ёсьць шмат патрэб», – сказала калумбійскаму журналісту адна з вэнэсуэлак.
У Вэнесуэле немагчыма купіць 80% тавараў першай неабходнасці. Крызіс у краіне паглыбіўся пасля таго, як упалі цэны на нафту. Сытуацыя таксама пагоршылася пасля рашэньня аб закрыцці мяжы з Калумбіяй.
Паводле radyjo.net