Першы рэйс цягніка «чатырох сталіц» сустракалі з аркестрам

У сталіцу Латвіі прыбыў першы рэйс украінскага цягніка «чатырох сталіц», які ехаў з Кіева ў Мінск, далей у Вільню і да канчатковай кропкі — Рыгі.

693e4df051803de7c3275994c9a0b35e.jpg

На вакзал Рыгі цягнік прыбыў у 9:06 раніцы 29 верасня. Сустракалі цягнік з аркестрам у Вільні і Рызе, перадае карэспандэнт Грамадскага.

8e0ac34c6a3178909970b1c1cae26e2f.jpg


Прадстаўнік чыгуначнай кампаніі Латвіі адзначыў, што праект па запуску цягніка праз чатыры дзяржавы для Еўропы ўнікальны.
Па словах пасажыраў, мытні праходзілі хутка і незаўважна.

1a3dc5e3c71dba875.jpeg


У цягніка няма плацкарта, ёсць 9 купэйных вагонаў і 1 спальны вагон першага класа.

d35043f0802349434167a3abd81ff518.jpg


Цягнік будзе курсіраваць штотыдзень, а са снежня гэтага года — праз дзень. Таксама ў Укрзалізніцы мяркуюць, што з новага года рэйсы зробяць штодзённымі.