Польшча. Сікорскі блакаваў будаўніцтва супрацьракетнага шчыта

Папярэднія ўлады імкнуліся да паляпшэння адносінаў з Расіяй любым коштам, перакананы кіраўнік МЗС Польшчы Антоні Мацярэвіч.

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч. Photo: youtube.com

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч. Photo: youtube.com


Палітыка былога міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага была накіраваная на тое, каб даказаць, што Расія — гэта найлепшы партнёр Польшчы, заявіў цяперашні кіраўнік польскага МЗС Антоні Мацярэвіч у эфіры Трэцяй праграмы грамадскага Польскага радыё.
Паводле яго, папярэднія ўлады імкнуліся да паляпшэння адносінаў з Расіяй любой цаной, у тым ліку коштам замоўчвання справы авіякатастрофы прэзідэнцкага самалёта пад Смаленскам. "Ён (Сікорскі. — рэд.) нават казаў пра тое, што існуе вялікі шанец на тое, што Расія далучыцца да NATO", — сказаў Антоні Мацярэвіч.
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч у эфіры Трэцяй праграмы грамадскага Польскага радыё даводзіў віну Радаслава Сікорскага:
Гэта ён адказвае за тое, што супрацьракетны шчыт у Польшчы будуецца толькі цяпер. Гэта ён рабіў усё, каб шчыта, па якім перамовы праводзіў прэзідэнт Лех Качыньскі, не было. Калі цяпер мы радуемся, што шчыт канчаткова ўзнікае, то трэба памятаць пра тое, што каманда Дональда Туска, у тым ліку, асабліва Радаслаў Сікорскі, рабіла ўсё магчымае, каб гэтага шчыта ў Польшчы не было.
Паводле www.radyjo.net