Грузія. НДА супраць рускамоўнага вяшчання
Грузінскія няўрадавыя арганізацыі патрабуюць увядзення забароны на вяшчанне расійскага тэлебачання на тэрыторыі краіны.
Фота: pixabay.com
Такім чынам яны хочуць абараніць грузінаў ад уплыву крамлёўскай прапаганды. Заклік па гэтай справе актывісты накіравалі прэзідэнту, прэм'ер-міністру і спікеру грузінскага парламента.
Паводле яго, забарона на вяшчанне расійскіх тэлепраграмаў „ускладніць праводжанне крамлёўскай палітыкі прамывання мазгоў”.
Грузінскія няўрадавыя арганізацыі адзначаюць, што праз некалькі месяцаў у Грузіі адбудуцца парламенцкія выбары, на вынік якіх хацела б паўплываць на прапаганда Масквы, сеючы хаос.
„Мы не можам даць акупанту такой магчымасці”, — кажуць прадстаўнікі грузінскіх НДА.
Пасля грузінска-расійскай вайны ў 2008 годзе парламент у Тбілісі прыняў рэзалюцыю, якая называе сепаратысцкія рэгіёны — Абхазію і Паўднёвую Асецію, акупаванымі тэрыторыямі і заклікаў Крэмль вывесці расійскія войскі з інтэгральнай тэрыторыі Грузіі.
Аднак расійскія жаўнеры надалей дыслакуюцца ў Абхазіі і Паўднёвай Асетыі. Апрача таго Масква прызнала незалежнасць абодвух рэгіёнаў і падпісала з імі дамовы аб супрацы.