Прадстаўнік МЗС Расіі: «Мы рыхтуемся да вайны»

Намеснік кіраўніка дэпартамента МЗС РФ па пытаннях нераспаўсюджвання і кантролю над узбраеннямі Андрэй Белавусаў заявіў, што, выходзячы з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай дальнасці (ДРСМД), Вашынгтон рыхтуе вайну.

Ілюстрацыйнае фота. inosmi.ru

Ілюстрацыйнае фота. inosmi.ru

Такое меркаванне ён выказаў пасля таго, як у пятніцу камітэт ААН прагаласаваў супраць вынясення на разгляд расійскай рэзалюцыі ў падтрымку ДРСМД.
Пасля галасавання слова ўзяў прадстаўнік ЗША Роберт Вуд, каб зноў абвінаваціць Расію ў парушэнні дамовы.
«Апошнія пяць гадоў ЗША спрабавалі паўплываць на Расію з нагоды парушэння ёю ДРСМД, — сказаў ён. — Нядаўна яны прызналіся ў вытворчасці ракет наземнага базіравання, але сцвярджаюць, што не парушаюць устаноўленых ДРСМД лімітаў».
Дыпламат заключыў, што ў такой сітуацыі ЗША больш не маглі праяўляць цярпенне.
У адказ Белавусаў заўважыў, што Масква не апошнія пяць гадоў, а з 2000 года прад'яўляе Вашынгтону прэтэнзіі па выкананні ўмоў дагавора.
«Нядаўна на пасяджэнні [камітэта] Злучаныя Штаты заявілі, што Расія рыхтуецца да вайны, — працягнуў ён. — Так, Расія рыхтуецца да вайны. Мы рыхтуемся абараняць нашу радзіму, нашу тэрытарыяльную цэласнасць, нашы прынцыпы, нашы каштоўнасці, нашых людзей — мы рыхтуемся да такой вайны».
«Але ў нас ёсць сур'ёзнае адрозненне ад Злучаных штатаў Амерыкі, — звярнуў увагу дыпламат, — і ў лінгвістычным плане гэта адрозненне заключаецца ўсяго толькі ў адным слове. Расійская Федэрацыя рыхтуецца «да вайны», а Злучаныя Штаты рыхтуюць «вайну». Інакш навошта Злучаным Штатам выходзіць з дамовы, нарошчваць ядзерны патэнцыял, прымаць новую ядзерную дактрыну, якая паніжае ўзровень [небяспекі для магчымага] прымянення ядзернай зброі? Вось гэта пытанне для ўсіх нас», — звярнуўся расійскі дыпламат да калег у ААН.
ТАСС