Праходзіць аперацыя «Мігрант»: афіцыйная заява СБУ наконт затрыманых беларусаў

Спікер Службы бяспекі Украіны Арцём Дэхцярэнка зрабіў заяву СБУ наконт інцыдэнту з затрыманнем беларусаў у Кіеве 16 верасня.

dsc_1208.jpg.jpg


У паведамленні Службы бяспекі гаворыцца наступнае:
«СБУ, у межах сваіх функцыянальных заданняў па супрацьдзеянні нелегальнай міграцыі, сумесна з Нацыянальнай паліцыяй удзельнічае ў аперацыі "Мігрант". Яна праходзіць з 1 па 31 верасня і прадугледжвае шэраг мерапрыемстваў па выяўленні асоб, якія нелегальна апынуліся на тэрыторыі Украіны.
16 верасня ў рамках гэтай аперацыі прайшла праверка аднаго з кіеўскіх хостэлаў, дзе выяўлена 12 грамадзян Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым праваахоўнікамі ўстаноўлена, што двое з іх незаконна перасяклі дзяржаўную мяжу Украіны. Гэтыя асобы былі запрошаныя ў адміністратыўны будынак СБУ для апытання. Пасля правядзення адпаведных праверак грамадзян Беларусі перадалі ў Дзяржаўную міграцыйную службу Украіны».
16 верасня раніцай у дом, які здымалі беларускія ўцекачы, прыйшла Служба бяспекі Украіны, затрымалі чацвярых асоб.
Сярод затрыманых — валанцёрка Алена Жаркевіч, якая дапамагае рэлакантам з Беларусі. Яна прыехала з сынам сёлета ва Украіну і дапамагла сотням беларусаў, якія апынуліся ў краіне без жытла ці дакументаў. Учора яна займалася легалізацыяй аднаго з уцекачоў, які таксама пакінуў Беларусь. Разам з Аленай затрымалі яшчэ траіх чалавек. Адзін з іх — былы міліцыянт Ягор Емяльянаў, які звольніўся з МУС 11 жніўня 2020 года.
Арцём Дэхцярэнка паведаміў, што Емельянаву і Жаркевіч нічога не пагражае. Іх выклікалі супрацоўнікі СБУ для прафілактычнай размовы. Ніякіх артыкулаў ім не інкрымінуюць.