Служба бяспекі Украіны забрала «на размову» чатырох беларусаў
Пра гэта паведамляе «Беларускі дом ва Украіне».
Арганізацыя паведаміла, што ў дадзены момант у Службе бяспекі Украіны «на размове» знаходзяцца чацвёра беларусаў.
Сярод іх валанцёрка Алёна Жаркевіч, якая займалася дапамогай
беларусам, якія апынуліся ва Украіне без жылля і дакументаў.
Разам з ёй затрыманы былы беларускі сілавік, які тройчы быў
на сутках і трапіў пад крымінальны пераслед.
Да беларусаў выехаў адвакат.
Паводле «Нашай Нівы».