Украіна адправіла Літве апошнюю партыю калючага дроту

Украіна даставіла ў Літву апошнюю частку гуманітарнай дапамогі для ўзмацнення бяспекі на мяжы з Беларуссю, паведамляе «Беларускае Радыё Рацыя».

bufer_obmena01_20_833x400.jpg


Пра гэта 15 верасня паведаміў у Twitter прэс-цэнтр МЗС Украіны.
28 ліпеня праект указа Зяленскага аб прадастаўленні Літве гуманітарнай дапамогі ў выглядзе калючага дроту ўхваліў Кабмін Украіны. 12 жніўня Украіна адправіла Літве першую з трох партый дапамогі — больш за 38 тон грузу, 2 верасня прыбыла другая партыя (больш за 48 тон).
Пра планы пабудаваць на мяжы з Беларуссю сеткаваты чатырохмятровы плот з калючым дротам працягласцю 508 км праз наплыў мігрантаў заяўлялі ў пачатку жніўня ў Службе аховы дзяржмяжы Літвы. Яго будаўніцтва ў рэспубліцы прызналі праектам дзяржаўнай важнасці. У сувязі з ростам прытоку нелегальных мігрантаў урад Літвы 2 ліпеня аб’явіў надзвычайную сітуацыю. 13 ліпеня літоўскі Сейм афіцыйна прызнаў наплыў мігрантаў з Беларусі гібрыднай агрэсіяй, а 3 жніўня Літва пачала вяртаць у Беларусь нелегалаў.
Паводле даных Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, працягласць мяжы з Літвой складае 679 км.