Пратэсты супраць перамогі Трампа ахапілі шэраг гарадоў ЗША

У ЗША на вуліцы буйных гарадоў выйшлі тысячы амерыканцаў, незадаволеных перамогай кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах.

trump_3.jpg

У Вашынгтоне некалькі чалавек сабраліся каля будынка Белага дома. Яны трымаюць транспаранты з лозунгамі, якія асуджаюць расізм, сексізм і ксенафобію. Пратэстоўцы кажуць, што маюць намер працягваць барацьбу за свае правы.
У Каліфорніі школьнікі і студэнты сышлі з заняткаў і зладзілі дэманстрацыі ў кампусах.
У Лос-Анджэлесе сотні прадстаўнікоў моладзі сабраліся ля Сіці-хола і выкрыквалі: «Трамп не мой прэзідэнт!».

trump2_2.jpg

У Пенсільваніі сотні студэнтаў Універсітэта Пітсбурга прайшлі маршам па вуліцах.
Пратэсты таксама назіраліся ў штатах Арызона, Аёва, Каларада, Масачусэтс, Вашынгтон. Пратэстоўцы блакавалі дарогі, у некаторых гарадах студэнты падпальвалі смеццевыя бакі.

trump3_1.jpg

У паліцыі заявілі, што інфармацыі аб арыштаваных або пацярпелых у выніку акцый пратэсту на дадзены момант няма.
У Нью-Ёрку ўдзельнікі акцыі пратэсту прайшлі маршам да Трамп-таўэра, дзе цяпер, як мяркуецца, знаходзіцца Дональд Трамп. Каля будынка стаяць некалькі грузавікоў з пяском, зачыняючы ўваход.

trump4.jpg

Дональд Трамп выйграў выбары, якія адбыліся 8 лістапада, і стане 45-м прэзідэнтам ЗША.
Падлік галасоў яшчэ працягваецца, але яго суперніца Хілары Клінтан — кандыдат ад Дэмакратычнай партыі — прызнала паразу.
З перамогай Трампа павіншаваў таксама дзеючы прэзідэнт ЗША Барак Абама.
Перамога Трампа апынулася для многіх нечаканай. Прэс-сакратар Белага дома Джош Эрнэст прызнаў, што амаль кожнае апытанне грамадскай думкі аб перавагах выбаршчыкаў апынулася ілжывым.
Паводле BBC