500 топавых багацеяў свету страцілі $ 41 млрд з-за перамогі Трампа
500 самых багатых людзей свету страцілі больш за $40 млрд пасля перамогі на выбарах прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Адпаведныя дадзеныя былі атрыманы дзякуючы разлікам індэкса выдання Bloomberg.
![delfi.lv delfi.lv](/img/v1/userfiles/images/birja_165c9.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
delfi.lv
Пры гэтым самыя заможныя прадпрымальнікі ЗША, колькасць якіх складае каля траціны спісу самых багатых людзей свету, страцілі $9,3 мільярда.
«Па індэксу Bloomberg, зніжэнне склала $41 млрд у пачатку таргоў у сераду. Індэкс S&P 500 (уключае 500 акцыянерных кампаній ЗША, якія маюць найбольшую капіталізацыю) знізіўся на 1,1% у 10 гадзін раніцы ў Нью-Ёрку. Фондавыя рынкі па ўсім свеце вагаліся праз навіны пра тое, што нью-ёркскі магнат стаў 45-м прэзідэнтам ЗША», — падкрэслілі ў ведамстве.
Больш за ўсё грошай прапала з рахунку мексіканскага магната Карласа Сліма. Гэта, у прыватнасці, $5,1 мільярд, які быў страчаны ў выніку таго, што яго актывы ўпалі ў цане на 9,2%.