"Правы сектар" заклікаў украінскіх вайскоўцаў не выконваць загады ўлады і пакінуў пазіцыі ў зоне АТА

Паводле інфармацыі "Правага сектару" (ПС), некаторыя падраздзяленні Узброеных Сіл Украіны адмовіліся ісці на Мукачава, паведамляе tsn.ua



384709014.jpg

"Правы сектар" распаўсюдзіў заяву, у якой заклікаў падраздзялення Узброеных Сіл Украіны не выконваць загады уладаў па ліквідацыі акружаных пад Мукачава байцоў ПС.

"Правы сектар" таксама пакінуў зону АТА. Адпаведны загад нібыта паступіў ад Дзмітрыя Яраша.

Байцы "Правага сектара" пакінулі свае пазіцыі і выйшлі з зоны АТА ў Данецкай вобласці. Аб гэтым перадае "Громадське" са спасылкай на камандзіра пятага асобнага батальёна "ПС" з пазыўным "Чорны". Паводле яго слоў, загад пакінуць пазіцыі на Усходзе паступіў ад лідара "Правага сектара" Дзмітрыя Яраша. Прычыны такога загаду байцам не паведамілі.

Пра "Правы сектар" і камандзіра Чорнага чытайцу артыкул нашага журналіста Дзмітрыя Галко ТУТ