Прэзідэнт Казахстана ўвёў надзвычайнае становішча ў Алматы і Мангістаўскай вобласці

Касымжамарт Такаеў падпісаў указы пра ўвядзенне на два тыдні надзвычайнага становішча ў Мангістаўскай вобласці і Алматы.

Алматы ў ноч з 4 на 5 студзеня. Фота: Tengrinews

Алматы ў ноч з 4 на 5 студзеня. Фота: Tengrinews

У краіне перабоі з інтэрнэтам. Так, сотавы аператар "Білайн Казахстан" паведаміў пра абмежаванні з прадастаўленнем паслугі мабільнага інтэрнэту. У заяве прэс-службы кампаніі адзначаецца, што нязручнасці для карыстальнікаў могуць паўстаць па незалежных ад аператара прычынах.

Між тым, пратэствы не спыняюцца. Дэманстранты ў Алматы не сыходзяць з вуліц горада, паліцыя праводзіць затрыманні, паведамілі відавочцы.

"Пратэстоўцаў адціснулі з плошчы Рэспублікі, групы людзей ідуць цяпер па розных вуліцах горада, ёсць затрыманыя, іх вязуць у мясцовае РАУС, у цэнтры чутныя яшчэ гукі і бачныя ўспышкі, падобныя на прымяненне святлашумавых гранат.

У некаторых месцах былі сутычкі з прадстаўнікамі правапарадку, пратэстоўцы спалілі як мінімум адну іх машыну. Спецмашыны перамяшчаюць у двары, пратэстоўцы з вуліц пакуль не разыходзяцца, але здаецца, што пік прайшоў", — распавялі відавочцы ў гутарцы з карэспандэнтам ТАСС.

Такаеў таксама ўвёў каменданцкую гадзіну з 23.00 гадзін да 7 гадзін раніцы і забараніў у Алматы і Мангістаўскай вобласці забастоўкі, мірныя сходы і масавыя мерапрыемствы. Уезд і выезд з Алматы забароненыя.

Казахстанскі гарант таксама пастанавіў часова забраць зброю і боепрыпасы ў фізічных асоб.

Паводле ТАСС