У Казахстане патрабуюць адстаўкі ўрада, сілавікоў заклікаюць пераходзіць на бок народа
Масавыя пратэсты ў краіне ўсё больш набіраюць абароты. Пратэстоўцы не задаволіліся зніжэннем цаны на газ, а патрабуюць поўнай перазагрузкі ўлады, паведамляе korrespondent.net.
У Казахстане маштабныя пратэсты супраць павышэння коштаў на звадкаваны газ ахапілі ўсю краіну. Хоць цэны на газ былі зніжаны, пратэстоўцы патрабуюць поўнай адстаўкі ўрада і сыходу з палітыкі экс-прэзідэнта Нурсултана Назарбаева.
Паводле звестак мясцовых СМІ, мітынгі праходзяць па ўсёй краіне: ад буйных гарадоў да невялікіх вёсак. Ідуць затрыманні дэманстрантаў, людзі спрабуюць адбіць затрыманых і перакрываюць цэнтральныя вуліцы. Паведамляецца, што ў Алмаце былі чутныя першыя стрэлы. Мабільныя аператары пачалі блакаваць сацыяльныя сеткі, у прыватнасці Telegram і WhatsApp.
Нягледзячы на тое, што пад ціскам пратэстоўцаў кошт газу знізілі да 50 тэнге, пратэстоўцы не разыходзяцца, а патрабуюць поўнай адстаўкі ўрада і зняцця недатыкальнасці і сыходу з палітыкі Назарбаева.
Па дадзеных СМІ, сітуацыя ўсё больш нагадвае дзяржпераварот.
Апазіцыянеры, у ліку якіх Аблязаў Мухтар, заклікаюць сілавікоў і вайскоўцаў пераходзіць на бок народа.