Пратэсты ў Казахстане. У некаторых рэгіёнах краіны ўлады пайшлі на саступкі і знізілі кошты на звадкаваны газ
Сёння ў Казахстане ўрадавая камісія сустрэлася з актывістамі на плошчы Ынтымак у горадзе Актау. На сустрэчы былі агучаныя пастановы, прынятыя падчас перамоваў з ініцыятыўнай групай Актау, а менавіта — аб зніжэнні кошту звадкаванага газу і ўсталяванні цаны ў 50 тэнге за літр у Мангістаўскай вобласці ў рамках сацыяльнай адказнасці АТ НК «Атмазмнагаз», паведамляецца на афіцыйным партале прэм'ер-міністра Казахстана.

Таксама, адзначаецца ў паведамленні, актывістам дадзены гарантыі аб непрыцягненні да адказнасці тых, хто знаходзіліся на плошчы. Бакі таксама дамовіліся вырашаць усе пытанні, якія ўзнікаюць, у рэчышчы канструктыўнага дыялогу і ў рамках дзеючага заканадаўства.
Нагадаем, пратэсты ў Казахстане працягваюцца ўжо трэці дзень. Масавае абурэнне людзей выклікала рэзкае (больш чым удвая) падвышэнне цаны на звадкаваны газ, якім на захадзе многія кіроўцы запраўляюць аўтамабілі.