Прэзідэнт ПАР Джэйкаб Зума добраахвотна сышоў у адстаўку

Прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джэйкаб Зума падпарадкаваўся патрабаванню выканаўчага камітэту кіруючай партыі краіны «Афрыканскага нацыянальнага кангрэсу» (АНК) і пагадзіўся добраахвотна сысці ў адстаўку, паведамляе Радыё Свабода.

zuma.jpg

Падчас свайго звароту да народу ён заявіў, што не згодны з рашэннем партыі, але як дысцыплінаваны член падпарадкоўваецца яе рашэнню.
Выступаючы з тэлевізійным зваротам, Зума, прэзідэнцкі тэрмін якога заканчваецца ў 2019 годзе, падкрэсліў, што ён не баіцца «вотуму недаверу або імпічмэнту». Тым не менш, ён абвясціў аб сваім рашэнні сысці з пасады кіраўніка дзяржавы «неадкладна».
Выконваць абавязкі прэзідэнта ПАР цяпер будзе віцэ-прэзідэнт Сырыл Рамафоса. Чакаецца, што ён прыме  прысягу ў чацвер або пятніцу.
Апошнім часам кіруючая партыя ПАР адчувае ціск апазіцыі ў сувязі са скандалам вакол растраты дзяржаўнай маёмасці. Зума раней усяляк адмаўляў сваю віну, сцвярджаючы, што за ўсімі грашовымі аперацыямі сачылі ўрадавыя спецслужбы.
Раней выканаўчы камітэт АНК даў Зуму 48 гадзін на тое, каб сысці ў адстаўку. У тым выпадку, калі прэзідэнт адмовіцца добраахвотна скласці паўнамоцтвы, выканкам прыгразіў у прымусовым парадку пазбавіць кіраўніка дзяржавы ўлады.
У гады кіравання Зумы ў краіне рэгулярна ўспыхвалі гучныя карупцыйныя скандалы. Так, у пачатку бягучага прэзідэнцкага тэрміну была фактычна даказаная віна кіраўніка дзяржавы ў тым, што ён узбагаціўся падчас будаўніцтва асабістай рэзыдэнцыі, выдаткаваўшы больш за паўмільёна даляраў з бюджэту. Зуму тады ўдалося пазбегнуць імпічменту, паколькі яго падтрымаў парламент.