Рада бяспекі ААН заўтра зноў збярэцца на абмеркаванне ўкраінскага пытання
Сітуацыю ва Украіне ў чарговы раз абямркуюць заўтра на Радзе бяспекі ААН, — паведамляе "5 канал". Ініцыятарамі новага абмеркавання пытання сталі Украіна і Літва.

Сустрэча будзе адкрытай. Прыняць у ёй удзел змогуць не толькі прадстаўнікі дзяржаў-чальцоў Рады бяспекі,
але і няўрадавыя арганізацыі і грамадскія дзеячы. У прыватнасці, на пасяджэнне запрошаны
лідар крымскотатарского народа Мустафа Джамілеў.
Гэта пасяджэнне Рады бяспекі ААН па ўкраінскім пытанні стане ўжо
дзясятым з пачатку месяца. Папярэдняе адбылося ў пятніцу 28 сакавіка, і праходзіла ў закрытым
рэжыме.
Таксама на гэтым тыдні сітуацыю ва Украіне абмеркавалі на Генеральнай Асамблеі ААН. Большасцю галасоў Асамблея падтрымала тэрытарыяльную цэласнаць Украіны.