Ігар Бігдан сыходзіць з пасады дырэктара ЖЖ па Украіне
Ігар Бігдан, вядомы блогер ibigdan, дырэктар па маркетынгу ЖЖ ва Украіне, ледзь не самы папулярны блогер рускамоўнага інтэрнэту сыходзіць з пасады дырэктара. Пра гэта сваім больш чым 100 тысячам унікальных наведвальнікаў Ігар паведаміў некалькі гадзін таму ў ЖЖ.
"Прывітанне, блогеры! Я выкарыстоўваю гэтую фразу ў апошні раз — з
заўтрашняга дня я больш не дырэктар ЖЖ-Украіна. Прычын шмат, але апошні месяц стаў
вызначальным, — напісаў ibigdan.
— І мяне і кіраўніцтва
холдынгу вельмі напружвае сітуацыя "супрацоўнік расійскай кампаніі пастаянна крытыкуе Расею за анэксію Крыма". Не, гаворка не пра цэнзуру — мне, як топ-блогеру, ніколі не паказвалі, пра што
пісаць можна, а пра што нельга. Аднак я не толькі блогер, але яшчэ і супрацоўнік
вялікага расійскага холдынгу Афіша-Рамблер-СУП. Як і любая буйная
кампанія, холдынг цесна звязаны з эканомікай і палітыкай Расеі, і таму неасцярожныя публічныя заявы яго супрацоўнікаў могуць нанесці холдынгу шкоду. А ўжо ў сённяшняй сітуацыі — тым больш.
Я не хачу шкодзіць ні
холдынгу, ні Алегу freedom, якога лічу сваім сябрам і лепшым з "начальнікаў", з якімі мне даводзілася працаваць. Але пры гэтым я не магу займацца самацэнзурай або самаўхіліцца ад палітычных тэм у сваім
блогу. Таму я аддаю перавагу застацца свабодным блогерам. Думаю, што мой выбар відавочны для ўсіх, хто ведае мяне дастаткова даўно.
Мне належыць
назваць імя пераемніка, але, наколькі я ведаю, новага "дырэктара ЖЖ у Украіне" не будзе, — піша Ігар.
— Украінскім блогерам
хачу пажадаць далейшага росту, і ўпэўнена заяўляю, што "паравоз" у выглядзе офіса ЖЖ-Украіна вам больш не патрэбны. Я заўсёды казаў, што для развіцця блогасферы ва Ўкраіне не хапала палітычных
падзей, ўсплёску пасіянарнасці. Ну што ж, за апошнія чатыры месяцы лёс адсыпала
нам падзей з горкай :) І блогасфера проста выбухнула, з'явілася шмат папулярных блогераў. Не губляйце
шанец.
Чытачам жадаю і далей мяне чытаць :) Я абяцаў новы праект
— ён будзе з дня на дзень, чакаю пацверджання ад партнёраў. Да гэтага - тссссс.
Усім дзякуй. Да сустрэчы!"