У найбуйнейшых аэрапортах Украіны адначасова загучыць гімн ЕС
Гімн Еўрасаюза — Оду да Радасці — сыграюць сёння адначасова ў сямі найбуйнейшых аэрапортах Украіны. Гэтая акцыя называецца "Сумеснае паветра" і пачнецца ў 13-00 ў аэрапортах Львова, Данецка, Днепрапятроўска, Адэсы, Харкава і двух кіеўскіх — у Жулянах і Барыспалі, — паведамляе "5 канал".

фота portal.lviv.ua
У канцэрце прымуць больш за паўтысячы музыкаў. Арганізатары акцыі імкнуцца прадэманстраваць цэласнасць Украіны праз сумесную
творчасць у розных рэгіёнах. Таксама акцыя прысвечана падпісанню палітычнай часткі пагаднення аб
асацыяцыі Украіны з ЕС.
Дарэчы, каля тыдня таму адэскі аркестр зладзіў
флэш-моб, выканаўшы гімн Еўрасаюза на шматлюдным рынку Прывоз. Менавіта адэсіты натхнілі каардынатараў цяперашняй
акцыі.