Расія. Хто замовіў барацьбу за мараль?
Расійскія СМІ раптоўна зацікавіліся пытаннем маралі: сінхронна выкрываюць дзяўчат, якія вырашылі правесці ноч з замежнымі футбольнымі заўзятарамі.
![Малюнак Андрэя Тарусава. lifeonphoto.com Малюнак Андрэя Тарусава. lifeonphoto.com](/img/v1/images/fifa_worldcup2018__8_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Малюнак Андрэя Тарусава. lifeonphoto.com
Між тым, шэраг апазіцыйных сайтаў лічаць, што крыжовы паход за маральнае аблічча расійскай жанчыны арганізаваў Крэмль.
«Прапагандысцкая машына Крамля ўжо які месяц старанна ўкідае ў грамадства фальшывыя скандалы. Мэта іх — адцягнуць насельніцтва ад чарговага рабавання (павышэнне пенсійнага ўзросту, павелічэнне ПДВ, рост пошліны за афармленне дакументаў і іншае)», — піша адзін з піцерскіх журналістаў.
Але самае цікавае яшчэ наперадзе, калі Дзярждума пачне разглядаць скандальны законапраект пра павышэнне пенсійнага ўзросту.
Паводле дзіўнага збегу абставінаў, ён выпадае на 16 ліпеня — стагоддзе з дня забойства імператара Мікалая ІІ. У сувязі з гэтым чакаецца папросту неверагодны ажыятаж вакол круглай даты. «Адны будуць ірваць кашулі, бароды і пэйсы, патрабуючы каяцца, іншыя іх пасылаць... А ў Дзярждуме тым часам прагаласуюць», — прагназуюць у незалежных СМІ.
Паводле расійскай
прэсы