Расія. Мінфін прапанаваў вызваліць дальнабойшчыкаў ад транспартнага падатку

Міністэрства фінансаў Расіі падрыхтавала законапраект, які вызваляе кіроўцаў вялікагрузных фур ад транспартнага падатку.



02ae0259_c164_4e1b_b4cb_fc47888bb0e5_w640_r1_s_cx13_cy10_cw79.jpg

З дакумента, апублікаванага на партале нарматыўных прававых актаў, вынікае, што ён быў падрыхтаваны па даручэнні намесніка кіраўніка ўрада Аркадзя Дварковіча па выніках прэс-канферэнцыі Уладзіміра Пуціна ў снежні мінулага года. Аўтары законапраекта сцвярджаюць, што вызваленне дальнабойшчыкаў ад транспартнага падатку дапаможа знізіць падатковую нагрузку на іх, што ўзрасла ў сувязі з увядзеннем збору за праезд па федэральных трасах, паведамляе Руская рэдакцыя "Радыё Свабода".

Збор за праезд велікагрузных аўтамабіляў масай больш за 12 тон па федэральных трасах быў уведзены 15 лістапада 2015 года. Грошы спаганяюцца праз аплатную сістэму "Платон". Гэтыя новаўвядзенні выклікалі незадаволенасць дальнабойшчыкаў, якія адказалі акцыямі пратэсту па ўсёй краіне. Вадзіцелі таксама абураныя тым, што зборам грошай займаецца прыватная кампанія, саўладальнікам якой з'яўляецца Ігар Ратэнберг — сын буйнога прадпрымальніка з блізкага кола прэзідэнта Пуціна — Аркадзя Ратэнберга.