Расія вяртае на ўзбраенне спісаныя бронецягнікі
Міністр абароны Расіі Сяргей Шойгу вырашыў, што рана спісваць расійскія бронецягнікі. Пра гэта паведамляе telegraf.by.
Загад аб ліквідацыі бронецягнікоў "Байкал", "Церак", "Амур" і "Дон" выдаў папярэдні кіраўнік Мінабароны РФ Анатоль Сердзюкоў, аднак гэты загад не паспелі выканаць.
Шойгу ж вырашыў, што бронецягнікі, якія яму спадабаліся ў дзеянні падчас вайны ў Чачні, трэба вярнуць на ўзбраенне.
Хоць эксперты абгрунтавана лічаць, што бронецягнік — "гэта перажытак мінулага, які ў сучаснай вайне бескарысны".