У Расіі знішчылі партыю санкцыйнага сыру (відэа, фота)
У Белгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі на палігоне цвёрдых адходаў бульдозерам знішчылі не менш за 10 тон сыру, які патрапіў пад санкцыі.
У Рассельгаснаглядзе паведамілі, што сыр быў затрыманы на расійскай мяжы напрыканцы мінулага месяца, перадае Znak.com.
"Сыру было вельмі многа — цэлы КАМАЗ. Сёе-тое ў скрынках і сёе-тое без пакавання. Яго раздушылі 45-тонным катком", — адзначылі ў прэс-службе ведамства.
Працэс знішчэння 10 тон сыру заняў каля гадзіны.
7 Жніўня 2014 Расія ўвяла забарону на пастаўкі шэрагу тавараў з краін ЕС, ЗША, Аўстраліі, Канады і Нарвегіі. 31 ліпеня ўрад Расіі зацвердзіў працэдуру знішчэння незаконна ўвезеных у краіну санкцыйных прадуктаў. Згодна з дакументам, знішчэнне "праводзіцца любым даступным спосабам з выкананнем абавязковых патрабаванняў, прадугледжаных заканадаўствам у галіне аховы навакольнага асяроддзя".