Расійскіх хакераў судзяць за самую буйную афёру ў ЗША

Амерыканскія пракуроры абвінавачваюць чатырох грамадзян Расіі і аднаго грамадзяніна Украіны ў тым, што ў 2005–2012 гадах яны скралі 160 мільёнаў нумароў банкаўскіх картак. Агульная сума шкоды ацэньваецца ў сотні мільёнаў долараў.



1317584682_hacking.jpg

Пра найбуйнейшае ў гісторыі ЗША кіберзлачынства паведаміў міністр юстыцыі Пол Фішман. Усе падазроныя абвінавачваюцца ў змове з мэтай кампутарнага ўзлому і ў змове з мэтай махлярства, а таксама ў несанкцыянаваным доступе да кампутараў.

У ліку кампаній, якія пацярпелі ад дзеянняў махляроў, аказаліся, у прыватнасці, амерыканская электронная біржа NASDAQ, японска-амерыканская гандлёвая сетка 7-Eleven Inc, французская сетка супермаркетаў “Carrefour” і іншыя буйныя прадпрыемствы.

Узломы ажыццяўляліся на серверах, што былі размешчаныя ў многіх краінах, сярод якіх ЗША, Латвія, Нідэрланды, Багамскія выспы, Украіна, Панама і Нямеччына.

www.radyjo.net